Мерапрыемства ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Разам з мастацтвам” пройдзе 15 чэрвеня ў нашым горадзе!
Маладзёжны тэатр эстрады ТЕАТР ЭСТРАДЫ | МИНСК пры падтрымцы Міністэрства культуры праводзіць акцыю, прымеркаваную да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Мэта акцыі “Разам з мастацтвам” – расказаць пра ўклад беларускага народа, дзеячаў культуры і мастацтва ў справу барацьбы і вызвалення нашай краіны ад акупантаў, аддаць даніну памяці ўдзельнікам вайны.
Мерапрыемства пройдзе 15 чэрвеня ў 18.00 на Дажыначнай плошчы ў фармаце адкрытага дыялога. Кожнаму з артыстаў прадставіцца магчымасць не толькі выканаць тэматычныя кампазіцыі, але і падзяліцца патаемнымі гісторыямі аб героях сваёй сям’і, увекавечыць іх подзвіг, памяць аб гэтых светлых людзях, якія, не шкадуючы сябе, служылі Айчыне.
Мы памятаем! Мы ганарымся!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Выбрать язык